Дранцвеюць рукi...

Дранцвеюць рукі на марозе.
Пастукваю абцасам гулка.
Не буду думать аб пагрозе  —
Прастудай скончыцца прагулка.

А як жа тыя партызаны,
Што начавалі ў дождж ды ў холад?
У месцах, што прыстасаваны?
Душыў яшчэ іх, бедных, голад...

А як жа зараз эмігранты?
Жанчыны ды малыя дзеці?
Дзе ж еўрапейскія ім гранты?
Што ж гэта робіцца на свеце?

Вадой халоднай паліваюць
Каталікі  — «святыя людзі»?!
Пра Бога, мусіць, забываюць?
З надзеяю: граха не будзе?!


Рецензии