Сарока

Глядзіць пагардліва сарока
На верабейчыкаў, сініц.
На яблыні сядзіць высока,
Як вартаўнік сваіх граніц.

Яе прыгожае убранне
На сонцы срэбрам зіхаціць.
Суседзіць? Не, няма жадання,
Яна асобна пасядзіць.

Цікавіцца жыццём вакольным,
Каршун нядаўна праляцеў.
Прыгодай для яе прыкольнай,
Раптоўна вецер звар'яцеў.

Прадзьмуў наскрозь праз апярэнне,
Амаль не скінуў птушку ўніз.
Навошта кепскае здарэнне?
Не даспадобы ёй сюрпрыз.

Яна схавалася ў тую.
Надзейна, добра, цёпла там.
Ад ветра сховішча ратуе
Ды недаступнае катам.


Рецензии