Да зимы крок

Ад рэшты слотнай лістападу
Да зімніх сноў застаўся крок.
Імглой сырой туманіць зрок…
Хавае марыва параду.

Зняважаны раптоўнай здрадай
Пажух запознены лісток.
Ад рэшты слотнай лістападу
Да зімніх сноў застаўся крок.


На здань аголенага саду
Цяпер раней спадае змрок.
І сад чакае снегападу…
Стаміўся ён, наскрозь прамок
Ад рэшты слотнай лістападу.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →