Асенняе ранне

Асветлена неба світаннем,
За рэчку ўпаў маладзік,
І сцеле азяблае ранне
У даліне туману ручнік.

Апошнія дні лістападу…
Дрыжыць у паветры імгла,
Чакае зямля снегападу
На ледзь заімшэлую гладзь.

Яшчэ ружавее світанак
Хусціначкай бляклай святла.
Удыхае прыцішаны ранак
Апошнюю кроплю цяпла.


Рецензии