Позняя восень

Восень сады распранае,
Шаль залатую развеяла ветрам.
Змрок навiсае над краем,
Цемра – прырода ў чаканнi замерла.

Голыя дрэвы чарнеюць,
Ноч прыкрывае iх сорам, галiзну.
Толькi гарэза, наш месяц,
Кiне свой блiк каб у садзе павiснуць.

Гронкi рабiны звiсаюць,
Цемру расцвечваюць фарбай чырвонай.
Дожджык, бы той ашуканец,
Скача свавольна па ягадзе сочнай.

Сад сарамлiва чакае
Футра зiмовае, новыя ўборы.
Сон, абуджэнне  – вякамi
Змены мiгаюць мiж белым i чорным…


Рецензии