Я паважаю...

Я паважаю наравістасць,
Як рысу добрага каня.
Ён разам з тым праявіць літасць,
Гаспадара любоў цаня.

Не паважаю наравістасць
У чалавека  — след ад хіб.
Губляецца душы празрыстасць,
Здрабнелы дух зламаўся, згіб.

За абалонкаю  — нічога,
Разрэджванне ды цемры ціск.
Прыгледзішся   — няма нікога,
Агіднай мышы чутны піск.

Прадбачу духа ганарыстасць.
На чым будуецца яна?
Пустэча гэта наравістасць.
Падставы для яе няма.


Рецензии