Матылёк

Мітусіцца матылёк дарэмна.
Тэрмін скончыўся яго жыцця.
Восень хцівай, жорсткаю царэўнай,
Правядзе дарогай забыцця.

Беспрытульны, сэрца зашчаміла,
Рэчка часу хутка працякла.
Трапятанне крыльцаў... дзе ж ты, сіла?
Не прыстаць цяпер яму да шкла.

Курчыцца, шукае небарака
Паратунак. Дзе былы размах?
Ладны быў такі ж ён забіяка.
З цяжкасцю даводзіцца ўзмах.

Застаецца што яму? Скарыцца...
Шлях такі ў кожнага, павер...
Восень уладарнаю царыцай
Губіць самы добры наш намер.


Рецензии
Дуже цікавий вірш! Сентиментально, душевно, метафорично.

Шон Маклех Патрик   06.11.2021 18:20     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Шон! З павагай ды цеплынёй!

Татьяна Цыркунова   07.11.2021 10:30   Заявить о нарушении