Стау i стаю

Стаў і стаю.
Я вельмі спакойны, як глыба граніта.
Адбегаў сваё, адшумеў, адкрычаў.
Мая Беларусь, маім сэрцам прабіта,
Пад сонцам адвечным надзейны прычал.

А вы — нядавяркі, ушлёпкі і гніды,
Па норах сядзіце ў мурашніку дзён,
І вам напляваць, калі сонца не ўзыйдзе,
Начхаць вам на нейкі маральны закон.

Я стаў, — і стаю.
 Пракаветнаю песняй
З далоняў нашчадкаў сваіх напаю,
І буду стаяць, хоць зямля няхай трэсне, —
Не зрушыць мяне, я ТуТ цвёрда стаю.
29.10.2021г.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →