Асенния листы

Вы так ірдзелі пазалотай,
Краналі охрай неба сінь,
Ды неба восеньскага слота
Змяніла велічнасць карцін.

Няма лістоты болей пышнай,
Сумуюць голыя сады,
Разбойны вецер мчыць увішна
Ліст пачарнелы і руды.

Дажджы шумліваю хадою
Йдуць па шыкоўных дыванах,
То з ціхім стукам, то сцяною…
І тлее пышнасць у кастрах.

А вецер злосна раздувае
Кастроў асенніх прамяні.
Самотна ў стоме дагарае
Лісток зняможаны ў агні.


Рецензии