прымак

Кажа цешча свайму зяцю: “хопіць сумаваць.
Я ж цябе нават у хату запускаю спаць,
Я ж цябе кармлю “ад пуза” і дачку дала
і за гэтакае шчасце грошай не ўзяла.”
Хлопец ходзіць па двару і не пасміхнецца.
Вельмі добра прымаку з цешчаю жывецца.
Не раней, як сонца ўстане, трэба з хаты уцякаць.
Вельмі не шкадуе цешча усіх аматараў паспаць.
Падымаецца сама крыху папазней,
Каб не пабудзіць каго - не турбаваць дзяцей.
за “салодкае” жыцце трэба заплаціць –
вось таму не есць прымак і амаль не спіць.
Цешча зяцем сваім вельмі задаволена,
І дачка - нібыта з ею, а нібы прыстроена.
Калі пойдзе што ні так,
гэта значыць – зяць лайдак,
калі ўсе да ладу ў хаце -
ўсе яна, пры чым тут зяцік.
Цешча галава ўсяму -
Гаспадарцы і яму.


Рецензии