Раманс

Я прызнаюся ў каханні да зорак,
Таму што я згодны
З іхняй палітыкай.
Таму што ня толькі
Мне не абрыдзіла
Ўглядацца й шукаць...
Глядзець і дзівіцца.
І ім не абрыдла
Вісець і сьвяціць,
Вісець і сьвятліць
У ноччы нязграбнай,
Каб хтосьці адну зь іх мог падарыць,
Каб хтосьці і змог у каханні прызнацца.


Рецензии