Радзiмы свет

Радзімы свет мне сэрца грэе.
Гаёчак кожны быццам рай.
Навекі сэрцам прыкарэла:
Куток прыгожы, выбірай...

Куды ні глянеш  — усё вядома.
Цвіце радзімая зямля.
Ёсць сэрца голас: "Дома... дома..."
Гучыць зямелька нотай "ля".

Вакол прыгожыя пагоркі,
Чароўны мілы краявід.
І пах чарэмхі, трохі горкі,
Але прыгожы вельмі ж від.

Сасновы водар ад гаёчку
Ды грукат дзятла на сасне.
Радзімы край, у бяссонну  ночку
Прывід прыходзіць да мяне.


Рецензии
Замечательные чувства вложены, Татьяна! Очень душевно. Игорь

Игорь Апрельский   31.10.2021 09:38     Заявить о нарушении
Спасибо, Игорь, за отзыв! С теплом и поклоном!

Татьяна Цыркунова   31.10.2021 18:26   Заявить о нарушении