***

Памяць
Туды мне пракладае сцежку,
Дзе лозы схілілі галовы,
Дзе свежы пакос на абмежку
І песні пяшчотныя словы.

Замяць
Дзе ранку сцюдзёнага вецер
І свіст у начы завірухі,
Дзе ў фарбах стракатых мой квецень
І позняга вечара скрухі.

Ноччу
Ліхтар то запаліць, то гасіць –
Зноў памяць жартуе да ранку:
Бабуля капусту заквасіць
І дзед пастаіць каля ганкку.

Песняй
Шуміць і гудзіць мая вёска
Суседзі да выгана выйлі
І сыпле з залівістым смехам
Дзятва, нібы спелая вішня.

Шчасце
У небе шчабеча салоўка,
Шаўковы мурог сенажаці,
Ды босыя ногі па росах
І з коміна дым ў кожнай хацу.

Сумна
Каржатыя лозы засохлі,
Рачулку пяскамі занесла.
І толькі чакаюць парогі:
Вяртання майго да маленства.


Рецензии