Ружовы халодны свiтанак...

***
Ружовы халодны світанак.
Над лесам зялёным – блакіт.
Кастрычніцкі позні мой ранак…
І вершаў маіх – каларыт.

Ці позна світае, ці рана,
Гармонію сэрца нясі
І восені дзіўнай сапрана
У цішы паслухаць прасі...

26. 10. 2021 г.


Рецензии