Чароуны прывiд у вакне...

Чароўны прывід у вакне?
Ці дэжавю?
Ці сніцца мне?
Ці мроіцца – не сніцца?

На падваконніку,
Нібыта колісь у дзяцінстве,
Яскравых фарбаў рой,
І мроіцца,
Што там вось,
За фіранкай даджавою
Ці нібыта туманнаю, з расою –
Ці пеўнік залаты,
Ці заяц той,
Што ўмее
Дзецям перадаць гасцінцы,
Каб не журыліся яны,
Што бацька доўга йшоў дамоў
З такой далёкай і працяглай касавіцы…

Сувой жадання-мары і падзякі…
Каму?
Канешне ж, бацьку!
То ён, адзін, мог з касавіцы
Ў бітончыку, маленькім і ужо пустым – без малака,
Што ў хустцы ільняной, з-за плеч
Дастаць – здзівіць сваю малечу
Ці хлебцам, ці яшчэ чароўным нечым,
Не чыімсці –
А заечым!

А дзецям потым смакам гэтым
Усё жыццё хацелась наталяцца,
І з бацькам, стомленым,
Які прыйшоў, нарэшце, з касавіцы,
Штодня страчацца,
Хаця яго ўжо і няма на той зямліцы,
Дзе з тым зайцом,
Што ўсім так шчодра пачастункі пасылаў,
Даводзілась яму страчацца і не памыліцца,
Каму ён хлебчыка у дарунак перадаў,
Каму – галіначку чарніцы.

Чароўны прывід у вакне?
Ці дэжавю?
Ці сніцца мне?
Ці мроіцца – не сніцца?

Калі б Бог даў і бацьку
Там, у вечным сне,
Такому ж сну
Прысніцца…


Фота: Уладзімір Сцяпан (Рэспубліка Беларусь), апублікавана ў Facebook 23.10.2021


Рецензии