Фэст

Дажынкі... колькі ў слове гэтым
Сялянства працы на зямлі.
Прыборка ўраджаю — мэта,
Чаруюць чысцінёй палі.

У сховішча звазілі збожжа,
Няма сцяблінкі на палях.
Мы з караваем — дзякуй, Божа!
І нават над саломай дах.

Дашчэнту зерне ўсё сабралі,
На полі трактар-моц гудзе.
Прыгожа глебу зааралі,
Сваёй чаргой усё ідзе.

Святкуем весела дажынкі.
Хвіліны радасці ідуць.
Праз лес наўпрост бягуць сцяжынкі,
Яны на добры фэст вядуць.


Рецензии
Цудоуны верш!
Жыццё, прыгажосць, восень.

Усяго найлепшага!

Татьяна Юрьевна Голева   26.10.2021 17:37     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Таццяна, за водгук! З цеплынёй!

Татьяна Цыркунова   27.10.2021 09:21   Заявить о нарушении