Маланка

Сяджу я на ганку,
Чакаю маланку-.
Бліскучую злючку,
А дожджык- калючка
Ужо насваволіў:
Зняволіў
Лілеі,петуніі,ружы.
Вялізныя лужы
Наліў небарака.
Сабака,
з намоклаю с*акай,
шукае прытулку...
Раскаціста,гулка-
Над лесам,над рэчкай.
Усе звераняты, усе чалавечкі
Хаваюцца ў норкі,машынкі ці хаткі.
Хвалююцца мамкі,хвалююцца таткі.
А цёмныя хмары,
нібы у кашмары,
Штурхаюцца,б'юцца
І градам плююцца.

Я самая смелая! Іх не баюся!
Бо з мамай і татам! Я гучна смяюся!
Няхай хоць да ранку
Бліскоча маланка!


Рецензии
Здравствуйте, здравствуйте! Вот и встретились.)))))

Марина Ковалёнок   21.07.2022 23:33     Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →