Шчасце

Якое шчасце босымі нагамі
Ступіць на дол мурожны,на траву
З-за пазухі дастаўшы камень
Шпурнуць,што моцы у ваду.
Забыцца пра хваробы й лекаў дозы
І пра адсутнасць добрых дроў.
Што заўтра лютыя марозы
І больш не грэе у жылах кроў.
Як да матулі-да зямелькі прытуліцца
І слухаць пульс яе азёр і рэк,
Мелодыі лясоў,сімфоніі  крыніцы,
Сустрэць,як свята-самы першы снег.
Сачыць,як сонейка жар-птушкаю усходзіць
І асвячае крылы заімшэлых стрэх.
Якое шчасце,кажуць у народзе,
У РОДНАЙ ХАЦЕ ДАЖЫВАЦЬ СВОЙ ВЕК.


Рецензии