Вёска мая Стары Двор

Самая родная! Самая блізкая!
        Ты была нашай калыскаю
        І жыцця,
        Адмысловаю школаю
        З прыгажосцю чароўнай і роднаю моваю.

Прытулюся шчакой да рабіны ствала,
Тут бацькоўская хата калісьці была.
Тут і неба святлей, тут і зоры вышэй
І бязмежны прастор для душы і вачэй.
Край блакітных азер, з іх адно – рукатворнае.
О! Святая Зямля! О! Зямля непаўторная!
І на гэтай Зямлі ў радзімай старонцы
Працавітыя людзі шчыруюць бясконца.
Ты квітнела, расла, развівалася.
Веска любая! Што з табой сталася?
Зарастаюць азер берагі,
Засыхаюць без кос мурагі.
Занядбаны, развалены лазня і клуб.
Пасівеў на ускрайку раскідзісты дуб.
Удава? Што ж так рэдка спяваеш?
Ходзяць чуткі, што дажываеш
І дзяцей толькі ў госці чакаеш.
Не на час, назаўжды адпраўляеш
У Парыж,у Венецыю, Токіа,
У краіны чужыя, далёкія.
Сэрца рвецца твае. Дзень не ладзіцца
Што ты можаш змяніць? Ты ж закладніца...
Безпрацоў’я з гарла напіўшыся,
Каля возера паваліўшыся
Векавымі таўшчэзнымі ліпамі,
Крумкачоў ашалелых крыкамі.
Ды вясною- ізноў абуджаешся…
Не смяешся яшчэ, усмiхаешся.
І з бусліным вяселым клекатам,
Трактароў зухаватым рокатам
Нараджаецца зноўку надзея
Твае сэрца, Зямля, маладзее!
Верыць буду
Чакае цябе доля лепшая!..
І апошнія стануць першымі!


Рецензии