Жн веньскае паляванне альбо У пошуках счастья
Дзе Масква, а дзе Паставы…
Засядзелася ў дзеўках.
Год так многа - не злiчыць.
Iнтэрнэт - адна спадзеўка
Буду «счастье» там лавiць.
I на «Рамбл;ры», на «Майле»
Хлопцаў буду паляваць!
Вось iнструкцыя на «файле».
Трэба доўга вывучаць.
Запаўняла дзень анкету,
Здымак школьны свой знайшла.
Пра сябе ўсяму свету
Наманiла, як змагла.
Я ж, вядома, не прастачка,
Напiсала, што з Масквы
Усмiхнулася «ўдача» -
Пiшуць польскiя паны.
А з Германii Валера,
З Пiнску пiша мне Сяргей.
На заморскi клiчуць бераг
Хлопцы з поўдня ўсё часцей
Пiша пiсьмы мне стракаты
Дон-Жуанчык прайдзiсвет
Iнтэрнэт таааааааааааааааакi багаты -
Хлопцаў многа – «счастья нет».
Лебядой гарод заросшы
I варэнне не вару.
Дзе блукаеш, мой харошы?
Адгукнiся. Кропка. RU.
----------------------
Свидетельство о публикации №121102404553