Каго люблю

Асінкай душа дрыжыць,
                на думцы сябе лаўлю:
як пуста на свеце жыць
                без тых, каго я люблю.

Хачу, як вучыў Хрыстос,
                падставіць шчаку сваю,
абы не глуміўся лёс
                над тымі, каго  люблю.

Распятага на крыжы,
                Спасіцеля так малю:
Ісусе, дапамажы
                усім , каго я люблю.

Разутаю па жарстве
                іду, бы ў прарочым сне…
Ці стрэнецца чалавек,
                які б так любіў мяне?
 


Рецензии