Лыжкар

З хмызняку, зубамі шчоўк,
Выйшаў шэранькі Ваўчок.
Пацягнуў паветра носам,
Падкарміў сінічку просам,
Сонейку сказаў: "Дабранак!"
І пайшоў шукаць сняданак,
Бо буркоча ў жываце-
Зайцоў няма анідзе.

У час гэты пад кустом
Сілкаваліся лістом
Смачным капусным
(Каб ім было пуста)
Два маленькіх зайчаняты,
Што наведаліся ў грады
Бабы Зосі. Ураджай,
Хоць у госці прыязджай!

Воўк:
-А вось і пачастунак!
Хап у торбу ды нясе.
- Будзе добры падарунак
Сёння цётухне Лісе.
Імяніны, свята,
І гасцей багата:
Стары Ліс, Мядзведзь, глядзі-
І ікласты люты Дзік.

Напалохана пішчаць
У торбачцы малечы:
- Адпусці нас, шэры Воўк!
Лепш згатуй у печы
Верашчаку, калдуны,
Дранікі і клёцкі.
Вельмі смачныя яны!
Станеш дужы, моцны!

Нам сварыцца не з рукі,
Мы ж з табой суседзі.
З тых часоў працуе Воўк
Кухарам у Мядзведзя.
І плыве па лесе пах-
Смаката, дый годзе!
Клічуць шэрага "лыжкар"
У лясным народзе.
18 кастрычніка 2021г


Рецензии