Умець...

Умець закрэсліваць стасункі,
Спыняць размову ні аб чым.
Такая здольнасць — падарункам.
Таму ёсць некалькі прычын.

Рашучасць гэтаму спрыяе.
Наіўнасць ад сябе, адкінь!
Бо млявасць толькі раздражняе.
Яе слабому ты, пакінь!

Спрасціць становішча патрэбна.
Стасункі нібы той нарыў.
Баліць, свярбіць — усё дарэмна.
Здароўя доўжыцца падрыў.

Саромецца таго не трэба.
Своечасовы добры ход.
Самаахвярнасць — гэта срэбра,
Сцвярджае кожны дабрахот.

Умець закрэсліваць стасункі,
Спыняць адносіны цяжэй.
Рэальнасць стане падарункам.
Няма нічога даражэй.


Рецензии