То не смак палыновы

Арабінавы смак, то не смак палыновы,
То не церпая горыч, не балючы падман.
Дзе паспешліва восень сцеле дымны туман,
Там красуня- рабіна ў каралях барвовых.

Хоць не шмат цеплыні дорыць сонца скупое,
А кастром непагасным шчэ рабіна гарыць.
Аб запозненым шчасці лёсам толькі ёй сніць,
І таемна шукаць  за аблокамі мроі.


Рецензии