***

Халодны шэпт зімовай сцюжы,
Грымяць марозаў ланцугі.
І ліст чырвоны ўжо не дужы
Пакрыць сабою берагі.

У небе хтосьці крадзе дзень.
Калючы змрок стаіць вакол.
І сумны, ціхі, шэры цень
Прымкнуў фіранкай да вакон.

Паветра - тоненькае шкло.
Ля плота клён, як сон дзівосны.
І рвецца воблачкам цяпло
З гарачых вуснаў да нябёсаў.


Рецензии