Ты нарадзiлася у пятнiцу перад Пакровай...

***
                Памяці мамы

Ты нарадзілася ў пятніцу перад Пакровай…
Я адзначыў твой Дзень і пасеяў сягоння часнок.
А Іван, мой сусед, што ішоў паўз мяне за каровай,
“Няхай Бог памагае!” сказаў мне… З бярозы лісток
Каля ног маіх лёг… Паслязаўтра зноў будзе Пакрова.
Я люблю гэта свята, калі засынае гарод.
Зноў Іван вунь ідзе, а за ім – і рабая карова…
Я адзначыў твой Дзень, як яго адзначаю штогод.

12 – 13. 10. 2021 г.


Рецензии