***

Светла, чыста сінее неба,
Соца свеціць і гоіць раны,
Пчолы ў травах гудзяць напеўна
І кладзецца пакос духмяны.

Росы срэбныя ловяць промні
Ды  знікаюць у стракатым моры.
І душу ціхім шчасцем поўняць
Жаўрука з пад аблок пераборы.

Не заменяць заморскія краявіды
Мне дзяцінства майго сенажаці,
Бо навечна душа спавіта
Песняй той, што спявала мне маці.


Рецензии