***

Быў час цяжкі і на роднай зямлі
Сядзібы агнямі палалі,
У край наш, без просу, чужынцы прыйшлі
І светлыя дні зруйнавалі.

Зямля надзявала жалобны убор,
Дзяцей у слязах прытуліла.
Фашысцкага боту крывавы узор –
Бязвіннага люду магілы.

Ад болю і жаху чарнела душа,
І птушкі спяваць перасталі.
На шыбеніцах петлі, як на крыжах,
Людзей ў вечным сне калыхалі.

Забыцца такое – сумленне згубіць
І здрадаю продкам аддзячыць.
Забыцца такое – ў прорву ступіць
І будучыні не убачыць.


Рецензии