***

Светлай памяці
Валянціны Францаўны Гіруць-Русакевіч


* * *
У тваіх вуснах застыла соннае рэха,
Не гучаць болей вершы, не чуваць болей смеху…
Час асыпле снягамі след на полі жыццёвым,
Спорай рунню зяленай прарасце талент новы…
Заіскраць і заплачуць у лузе раннія росы,
Дождж слязінкі ўплятае ветру ў вольныя косы…
Птушкі хорам ад ранку тваю песню шчабечуць,
Сонца промнем абдыме – быццам ты пры сустрэчы…


Рецензии