Паляцела

Светлай памяці
Валянціны Францаўны Гіруць-Русакевіч


Паляцела…
Наша зорачка ў бязмежную далеч.
Паляцела…
Наша птушачка на райскія плесы.
Паляцела…
А мы разам усе свечкі запалім.
Паляцела…
Бог асвеціць твой шлях да Нябёсаў.
Паляцела…
Нам на памяць пакінуўшы Слова.
Паляцела…
Не забудзем твае запаветы.
Паляцела…
Ты цяпер наш анёл і ахова.
Паляцела…
Не хапае цябе, як паветра…


Рецензии