Бярозка

Стаіць на водшыбе бярозка
У адзіноце і журбе.
Ўжо золата блішчыць у косах,
А што прыдбала ты сабе?

Вясной паіла шчодра сокам,
Званіла срэбрам завушніц,
У цень хавала ты ў спёку
І малайцоў, і маладзіц…

Званіла золатам увосень
І долу слала медзякі,
Вятры трымала гнуткім голлем,
Ну, што тут зробіш  -- лёс такі.

Пяе піла, сякера звоніць--
Ля белага снуюць ствала…
Бярозка з зоркамі гамоніць:
"Мо, я б хоць крыху пажыла?.."


Рецензии