***

Зірнеш -- і полымя рабіны
Ужо ірдзіцца ля вакна.
Цябе няма са мною, мілы,
І ў сумоце я адна.

Чаканне, горыччу палыннай,
Клубком прыкоціць да грудзей…
Мо, дзе прыгожую дзяўчыну
Па месцах нашых ты вядзеш?

Па тых мясцінах, што з табою
Гулялі ночкі напралёт,
Дзе ў вечным танцы нам кружыўся
Чароўных зорак карагод.


Рецензии