Вальс

У палоне музыкі чароўнай
Я плыву, нібыта ў забыцці.
Вось бы так сцяжынкай гладкай, роўнай
Мне з табою крочыць па жыцці.
На плячо тваё абапірацца
І дыханне тварам адчуваць,
Ды ля сэрца плакаць і смяяцца  --
Не зязюляй шэрай кукаваць.
Летуценні, думкі , мары, мроі
Ўюцца пад чароўных гукаў звон...
Раптам музыка заціхла ў пакоі,
Абрываючы чароўны сон…


Рецензии