***

Выйду раннем на ганак --
Сонца промнем атуліць,
І, спаткаўшы світанак,
Закукуе зязюля.

Зашапоча бярозка,
Лісцем-золатам сыпне,
Журавель па- над студняй
Пахіснецца і рыпне.

Запяе песню вецер,
Загукае ў комін…
Шчасцем сэрца напоўніць
Першы ранішні промень.
               


Рецензии