Мама, мама мая, матуля...

Я да рук тваіх прыхінуся
І мазоль працавіты адчую.
Ой, як цяжка табе жылося,
Мама, мама мая, матуля.

Лёс не песціў цябе ніколі,
Гора зведала вельмі многа,
Ну а людзям --  дабро дарыла,
Шчодра дадзенае ад Бога.

Гадавала ты нас, дзяцей,
Працавала, што мела сілы.
Ноччу ў Бога ўсё часцей
Долі лепшай для нас прасіла.

Да цябе, як заўжды, прыду,
Галаву прытулю да сэрца,
Каб схавацца ад цяжкіх дум,
У промнях ласкі тваёй сагрэцца.

Мама,мамачка, ты даруй
Мне за крыўду ці брыдкае слова,
Мама, мамачка, будзь са мной --
Доўга-доўга,
                доўга,
                доўга…


Рецензии