Маёй вёсачцы

То казкі ціха бае ветрык,
А то нясцерпны боль нясе
Мне з той, адзінай вёскі ў свеце,
Дзе родным кожны быў сусед.

Душа ляціць, а часу мала --
Работа, дзеці, муж і дом,
А вёсачка мяне чакала,
Каб атуліць сваім цяплом.

Сабе даводжу я з дакорам,
Што стаў чужым мне родны двор.
"Збяруся і прыеду скора…" --
Шапчу ў начы як загавор.

І што? Як звычай, -- еду ў вёску,
Калі з двара труну нясуць,
І вокны забіваюць дошкай,
І льюць гаротную слязу…


Рецензии