Як апiсаць мне гэты нацюрморт
Няма такіх значкоў у смайлікавым алфавіце,
Скупая мова смайлаў для таго…
Вось калі б пушкінскім радком:
“Цудоўнае імгненне”…
Ці у Есеніна пазычыць слоў
Пра той касцёр, якім душы ўжо не сагрэць,
Ды не забыцца пра яго…
Ці тымі словамі пра сонца,
Якімі ў Маякоўскага
Яго надзвычай незвычайнае апісана здарэнне –
Сустрэча з сонцам у “сто сорак сонцаў”!
Мала
І гэтага для апісання!
Шчэ не забыцца у Бураўкіна Генадзя
Ўсёй шапатлівасцю радкоў на роднай мове наталіцца
І невымоўнасці разанаўскага верша прычасціцца…
А потым дзёрзкасці набрацца – апісаць…
Пакуль жа слоў няма –
Ўсіх запрашаю паглядзець…
Ды памаўчаць…
Каб ліст бярозавы не захістаць,
Не даць парушыць кампазіцыю фототварэння.
Замры, замры, цудоўнае імгненне!
Такая прагажосць чакае цішыні –
Нібыта ў Вазнесенскага Андрэя…
Ці прыгадалі вы?
Пра паэтычнае здарэнне…
Цень ад сасны…
І пра свавольства – “холодящее”
Уздоўж спіны…
Фото: Александр Дюрдь (Республика Беларусь), опубликовано в Facebook 10.10.2021 г.
Свидетельство о публикации №121101007622