Тут мы бывалi не аднойчы...

Тут
мы бывалі
не аднойчы,
тут
на Купалле
апускалі у ваду вяночкі,
тут
мы вясну гукалі у канцы зімы
і масленку спраўлялі,
тут
танчылі, спявалі –
нібы маленькага Купалу калыхалі,
тут
мы страчаліся, кахалі,
тут
мы купаліся ў вадзе святога для усіх нас месца,
хаця б у сне,

мы застанемся назаўсёды
тут,
каб моц яго заўсёды наталяла сэрца
таго, хто ў сэрцы беларус.


Фота: Валерый Вядрэнка (Рэспубліка Беларусь), апублікавана ў Facebook 08.10.2021 г.


Рецензии
Чароўны тэкст. Пахмурна. Мне вельмі спадабалася. Поспехаў!

Шон Маклех Патрик   09.10.2021 22:20     Заявить о нарушении
Шчыры і сардэчны дзякуй Вам, шаноўны Шон! За эмпатыю, адзнаку і пажаданні! Узаемна)

Люба Солошина   11.10.2021 11:04   Заявить о нарушении