Звiсаюць гронкi...

Звісаюць гронкі ў рабіны,
Крычаць у небе журавы.
Куды ні глянеш, павуціна,
Прыкмета восеньскай пары.

Пагодны дзень зусім кароткі,
Духмяны водар ад лазы.
Ды неяк на душы маркотна,
У тумане вочы ад слязы.

Засмучанасць я зразумею,
Няма даверу да цябе.
Раптоўна холадам павее,
І нехта скронь маю дзяўбе.

Скразняк бярэ мяне за плечы.
Вядома ж, восень на двары.
Тулюся я да цёплай печы,
Прыкмета восеньскай пары.

Жамчужны наступае вечар,
Збаночак, поўны малака.
Туга бярэ мяне за плечы,
Цябе дзе носіць дзівака?

Дзявоцтва зацягнулась трохі,
Трывожыць трэскат у пячы.
Ламаю хлеб духмяны, крохкі.
Маю тугу, хлеб, залячы...


Рецензии
Як Вы, Таццяна, добра и прыгожа написали на беларускай мове. Я ад цудоунага верша у захапленни. З цяплом, Павел.

Павел Николаев 9   10.10.2021 21:20     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Павел, за водгук, за добрае слова!

Татьяна Цыркунова   11.10.2021 07:58   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.