З юбiлеем, Дубiна!

Юбiлейны год сягоння
Ў маёй рднай Дубiне,
Хай лiкуе наваколле,
Прывiтанне роднай шле!
 
         Ты паветрам сэрца лашчыш,
         Ты зямелька, што ў снах.
         Элiксiр душы – няйначай…
         Сок твой церпкi на губах!

Ўзгадавала ад калыскi,
Падарыла першы крок.
Тут сцяжынкi сэрцу блiзкiх.
Скрыжаваннi iх дарог.

         Ты паветрам сэрца лашчыш,
         Ты зямелька, што ў снах.
         Элiксiр душы – няйначай…
         Сок твой церпкi на губах!

Край мой родны, мая вёска!
Мой пачатак светлых дум.
Хай шануе ласка Боска,
Зорка з небам сцерагуць!      

        Ты паветрам сэрца лашчыш,
         Ты зямелька, што ў снах.
         Элiксiр душы – няйначай…
         Сок твой церпкi на губах!


Рецензии