Гарады

Пакуль жывуць – наш Мір і Тураў
І Полацк прадаўжае над Палатай ззяць –
Не прападзе славянская культура,
Не дасць нікому ў часе сумаваць!
 
Ёй на прасторах Беларусі – пашырацца,
Бо ў нас на таленты багатая зямля,
А талент, што памножаны на працу,
Усходы добрыя дае пасля.
 
І кожны майстра, творчая натура,
Самааддана творцы крыж нясе.
Не прападзе славянская культура –
Тут, дзе дабро тварыцца пакрысе!
 
Удзел культуры – быць на стрыжні зносін,
Не руйнаваць
Ні гнёздаў, ні святынь.
А колькі ўратаваць ёй удалося
Пачэзлых душ, –
Растоптаных пры тым...
 
Пакуль жывуць – і слаўны Мір, і Тураў,
І Полацк у званы Сафійкі б’е  –
Не прападзе магутная культура
І будзе вечна жыць народ яе!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →