Залатыя асiны на узгорку стаяць...

***
Залатыя асіны на ўзгорку стаяць.
Гэта восень дрыжыць і танцуе на ўзгорку.
Ці то хоча кастрычнік асіны абняць?
Ці то холадна проста асінам на золку?

І не зводзіцца погляд з асін маладых.
А на ўзгорку дрыжаць і танцуюць асіны!
Я хацеў бы таксама абняць іх усіх,
Затрымаць хоць на міг гэту восень Айчыны.

01. 10. 2021 г.


Рецензии