Сярод маiх сяброу так мала Люб, Надзей i Вер

Сярод маіх сяброў так мала Люб, Надзей і Вер,
Што засмуцілася з нястачы…
Шчэ меней між сяброў Сафій!
І што б магло ўсё гэта значыць?

Адказнасць за імя бацькі на нас усклалі,
Каб спадзяваліся, любілі, веру ў Бога малі,
Яшчэ – каб мудрасці жыцця
Старанна спасцігалі.

Бацькі сучасныя магчымасць маюць
Назваць сваіх дзяцей – як толькі пажадаюць!
А я хачу, каб не згінелі ў часе і прасторы
Такія простыя, вядомыя ўсім словы –
Імя Надзеі, Веры і Любові,

Над імі ўзвышалася,
Нібы анёла крылы,
Імя Сафіі!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →