Жывеш

Калі вялікі горад грудзі
Сваёй тугой рукою цісне,
Калі абрыдлі аж ўсе людзі
Ды працы меч над вухам вісне,

Заўсёды годна з’ехаць у вёску,
Расою змыць маркоты з твару,
Убачыць бабы шчасця слёзку,
На дзень забыцца стрэс-пачвару.

Заўсёды годна дакрануцца
Лёгкай рукой да дуба ў гае,
Забегчы ў небасхіл імкнуцца,
Пачуць, як салавей спявае.

А потым раптам зразумець,
Што шэптам сам сабе пяеш.
Вось так ад волі звар’яцець
І адчуваць - пакуль жывеш.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →