***
Пакахай з самотнымі вачыма.
На зямлі я грэшнай -- толькі госьць.
Я нясу тры вершы за плячыма.
Першы верш -- Айчына будзе жыць.
Верш другі -- Не здраджу я Айчыне.
Трэці верш каханнем задрыжыць --
Там радкі прысвечаны дзяўчыне.
Дзе ты ёсць, душы маёй спадзеў?
Дзе ты ёсць, майго натхнення ружа?
Я ўсё вочы ўночы праглядзеў,
Адшукаць цябе, павер, не здужаў.
Ноч зіхцела зоркамі з нябёс.
Грала яркай поўняю на небе.
Мне знайсці цябе, відаць, не лёс.
Я Айчыне з вершамі патрэбен.
13.09.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121092403461