Тры зоркi

У небе Айчыны тры зоркі ўзышлі.
Тры зоркі на долю народа глядзелі.
А людзі натоўпам кудысці ішлі,
Маліліся ў Храме ў святую нядзелю.

Прасілі ў малітве дабра і святла.
Прасілі для дзетак шчаслівага лёсу.
Крапіў іх вадою свянцонай святар --
Ляцела малітва праз крыж да нябёсаў.

Тры зоркі на небе пачулі яе.
Тры зоркі прынеслі спадзеў і надзею.
Зямля Беларусі ад шчасця пяе,
Бо знак гэты звыш -- для зямлі ёсьць падзея.

Ён дадзены нам, нібы жрэбій жыцця:
Тры зоркі -- тры крокі да боскае веры...
Калі мы іх зробім -- мы знойдзем працяг
Да волі, якая адчыніць нам дзверы.

13.09.2021. Заслаўе


Рецензии