***

Народ мой! -- ты маеш характар ільва.
Ты ведаеш мову, гісторыю краю.
Рэжым тваіх думаў навек не скаваў --
Ён проста не ведае людскасьці правіл.

Глядзяць на ільва людажэры-ваўкі,
Баяцца яны да яго падступіцца.
Народ мой! -- Ты леў не зляканы ні кім.
Табе сёння воля ільвіная сніцца.

14.09.2021. Заслаўе


Рецензии