СОН

Мне здалося, што гэта быў сон --
На аблоках мы танчылі вальс.
Яркі месяц з  драўляным вяслом
Плыў па небе, ўглядаўся на нас.
Марыў я, што калісьці не ў сне,
А на яве сустрэну цябе.
Над зямлёю кружыў белы снег --
Сеяў зоркі анёл на сяўбе.

Прыпеў.
Адступіла зіма, адышла.
Не кранаў нашых вуснаў мароз.
Быў у першай сустрэчы аншлаг --
Сон з аблокаў каханне прынёс.

І было нам так цёпла дваім,
Нібы грэліся мы ў тумане.
Ты казала: давай, пастаім
На бялявым зімы дыване.
А сняжынкі з табой ва ўнісон
Падпявалі няскончаны вальс.
Мне здалося, што гэта быў сон.
Ён, як снег, дакранаўся да нас.

Прыпеў.
Адступіла зіма, адышла.
Не кранаў нашых вуснаў мароз.
Быў у першай сустрэчы аншлаг --
Сон з аблокаў каханне прынёс.

17 -18. 09.2021. Заслаўе


Рецензии