Зн зала мары н тачкай цяпла

Каралі з бусін ягадных пляла,
Спяваючы пра лёс у роднай хаце.
Знізала мары нітачкай цяпла,
Каб прытуліць бліжэй да сэрца шчасце.

Каханне дзіўнае прайшло жывой вясной,
Застаўся вобраз звыклай адзіноты.
Стаміўся боль, мне вольна жыць адной
Наканавана Богам праз турботы...

Мне лекі – радасці і смех  сыноў,
Удзячны водгук ад маёй сяброўкі.
Не вернецца каханне ў хату зноў.
Жыву далей успамінам ад вандроўкі.
21.09.2021


Рецензии