Зно Шляхта

Добры дзень у хату, шаноўнае спадарства!
Гэта зноў Шляхта дэманструе мастацтва
Рабіць рыфмы на фанкавыя тэмы,
Жартаваць і ўскрываць сацыяльныя праблемы.
Гэта зноў мы – усе мы разам.
Дык вось што мы вам кажам:
У хіп-хапе патрыёты мы адзіныя на сцэне!
Астатнія – за намі не паспелі.
Мы – Песняры беларускага хіп-хапа,
Мы – Public Enemy нашага таты,
Якога ўсім народам абралі –
Няўжо не ведалі, каго мы ўзгадалі?
У апазіцыі мы да існуючага рэжыма,
Усё, што вакол нас – робіцца не так.
Не так, як трэба! Але ж павінна,
Згадзіцеся, задавальняць нас!

Зноў Шляхта! Ля мікрафона...
Зноў Шляхта! Oh, yeah! Come on...
Зноў Шляхта! Ля мікрафона...
Зноў ШЛяхта! Зноў мы, зноў мы!

Мы не хаваемся ад праўды і вось што кажам:
Чытаць па-беларуску вельмі складана,
Але адданы мы сваёй працы –
Мы робім так, каб наш народ не страціў
Апошнія шматкі сваёй годнасці,
Нацыянальнай самасвядомасці,
Не страціў сваю мову й мастацтва,
Бо гэта адлюстоўвае ўзровень грамадства.
Таго грамадства ў якім мы жывем.
Што ж пасля сабе мы пакінем,
Калі страцім усё, што засталося ад продкаў?
Няўжо гэта месца займе “Русская водка”?
Ці гэта то, аб чым марыў Купала?
Ці гэта то, аб чым спяваў Колас?
Ці гэта то, што цябе хвалявала,
Калі на выбарах ты аддаў свой голас?!

Зноў Шляхта! Ля мікрафона...
Зноў Шляхта! Oh, yeah! Come on...
Зноў Шляхта! Ля мікрафона...
Зноў ШЛяхта! Зноў мы, зноў мы!
 
Слёзы ў душы, як соль у вочы:
Нас не разумеюць! Але мы крочым.
Крочым далей на сустрач сонца –
Сонца адраджэння беларускай нацыі
Й нашага мастацтва, якога часткай мы сталі.
Ужо сталі, пакуль вы вырашалі:
Ці з намі вы, ці на гэта забіць?
Па-беларуску, ці як раней рабіць?
Мы беларусамі сабе адчуваем,
Дык вось што мы вам нагадаем:
Вы ўжо не малыя, павінны разумець:
Усё што робяць улады – гэта смерць!
Ні сёння-дык заўтра стане выбар,
Сур’ёзны выбар у вашым жыцці:
На якую пазіцыю вы станеце заўтра,
У будучыню з кім трэба ісці!

Зноў Шляхта! Ля мікрафона...
Зноў Шляхта! Oh, yeah! Come on...
Зноў Шляхта! Ля мікрафона...
Зноў ШЛяхта! Зноў мы, зноў мы!
__________________________________________
(Менск, 1998-99)


Рецензии